СВЯТА-ПАКРОЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР

CВЯТА-ПАКРОЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР

 

Iнтэр'ер

На вул. Ажэшкі, у скверы. Пабудаваны ў 1904—05 гг. на ўшанаванне памяці афіцэраў і ніжніх чыноў 26-й артылерыйскай брыгады, якія загінулі ў руска-японскую вайну 1904—05 гг. Асвячоны 30.9.1907 г. Аўтар праекта храма архітэктар М. Прозараў, будаўніцтвам кіраваў капітан-інжынер Савельеў. 3-прастольны. На свята святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі 24.7.1995 г. храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове храма працяглы 3-нефавы аб'ём з 5-граннай апсідай і бакавымі рызніцамі. На галоўным фасадзе створаны вертыкальны акцэнт — 10-метровая 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Яе фланкіруюць невялікія шатры з макаўкамі. Над алтарнай часткай узведзены невысокі чацвярык з маляўнічым 5-купаллем. Рызніцы завершаны шатрамі з макаўкамі. Тры ўваходы на франтальным фасадзе вырашаны 2-калоннымі рундукамі і высокімі ганкамі. Працяглыя бакавыя фасады па абодвух ярусах рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў багатых «церамных» ліштвах, прасценкі крапаваны шырокімі лапаткамі ў шырынках. Архітэктура храма мае насычанае дэкаратыўнае ўбранне, запазычанае са старажытнарускага царкоўнага дойлідства, — какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, магутныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі арачных аконных праёмаў. Бела-дывановае дэкаратыўнае пакрыццё фасадаў маляўніча вьшучаецца на цагляным карычнева-чырвоным фоне сцен, паліхромію ўзбагачае зялёны ко-лер дахаў і шатроў, вохрыстая афарбоўка купалоў. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дынькі.

Унутраная 2-светлавая прастора храма 12 стаўпамі і перакінутымі цераз іх аркадамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя плоскай столлю з плафонамі, размаляванымі арнаментам у выглядзе старажытнарускай тэкставай вязі. Па перыметры зала апяразана магутным прафіляваным карнізам, сцены размаляваны. Падлога кафляная з арнаментальным малюнкам. Прытворы перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Разныя галоўны і бакавыя драўляныя іканастасы вылучаюць апсіду, маюць карычне-вую таніроўку і пазалоту; іх сілуэт фарміруюць 3-лопасцевыя кілепадобныя франтоны, цыбулепадобныя галоўкі. Над уваходам выступае кансольная галерэя хораў. Шануецца абраз «Казанская Маці Божая», мошчы пакутніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага. Абразы 19 ст.: «Аляксандр Неўскі і святая пакутніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Бог Саваоф», «Бог Саваоф і анёлы», «Сашэсце Святога Духа», «Святая прамудрасць сатвары сабе дом», «Уваскрэсенне». На сценах пры ўваходзе разме-шчаны мемарыяльныя дошкі з пералікам палкоў і колькасці вайскоўцаў, якія загінулі.

наверх

© 2001-2010 APX  E-mail:apx@tut.by