КАСЦЁЛ СВЯТОГА ФРАНЦЫСКА КСАВЕРЫЯ I КЛЯШТАР ЕЗУІТАЎ

КЛЯШТАР ЕЗУІТАЎ

 

 

Iнтэр'ер

 

На Савецкай плошчы (былы Стары рынак). Пабудаваны ў 17—18 ст. з цэглы.

У 1585 г. кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый ахвяраваў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тыс. злотых. У 1622 г. па фундацыі старосты С. Касадубскага, які ахвяраваў езуітам в. Сухая Баля, была створана рэзідэнцыя езуітаў. Будаўніцтва калегіума і першага драўлянага касцёла Пятра і Паула (існаваў да 1700) вялося ў 1650—64 гг. пры гродзенскім пробашчы Далмаце Ісакоўскім, які падараваў ордэну маёнтак Свіслач. Маёмасць ордэна ў далейшым павялічылася за кошт ахвяраванняў буйных феадалаў: мечнік Вялікага княства Літоўскага X. Халецкі ахвяраваў маёнтак Гаростаў і фальварак Калбасіна, член ордэна Е. Дзевялтоўскі — маёнтак Шупеня. Кляштар адносіўся да самых багатых на Беларусі, валодаў у горадзе вялікай нерухомасцю. Да касацыі ў 1773 г. ва ўладанні гродзенскіх езуітаў было 7 фальваркаў і 25 вёсак. У 1678 г. па фундацыі Самуэля і Канстанцыі Лозаў пабудаваны мураваны касцёл, асвячоны ў імя св. Францішка Ксаверыя ў 1705 г. На асвячэнні прысутнічалі кароль Аўгуст II і расійскі цар Пётр I. Ад суседняга палаца Стафана Баторыя да касцёла быў зроблены крыты пераход цераз Купецкую вуліцу.

Комплекс уключаў будынкі касцёла, калегіума, бібліятэкі, друкарні, аптэкі, жылых карпусоў, гаспадарчыя пабудовы. Усе разам яны ўтваралі замкнёны ўнутраны двор і былі злучаны з касцёлам калідорам. Першапачатковы калегіум будавалі ў 1677—83 гг., новы — у 1691—1763 гг. У 18 ст. кляштар займаў цэлы квартал (120 х 160 м), у цэнтры стаяў будынак калегіума. Галоўнае 3-павярховае крыло (новы калегіум) было накрыта мансардавым дахам з чырвонай дахоўкі. Заходняе 2-павярховае крыло злучала новы калегіум з трансептам касцёла. Усходняе 3-павярховае крыло (стары калегіум) мела калідорную планіроўку з 2-баковым размяшчэннем келляў. На стыку старога і новага калегіумаў архітэктар Я. Руоф узвёў трапезную, над якой зна ходзілася бібліятэка з вялікім вестыбюлем, над ім — капліца. Абагтал старога калегіума размяшчаліся гаспадарчыя двары, агароджаныя з тыльнага боку флігелямі, дзе былі майстэрні, стайні і вазоўні. Пры галоўнай браме стаяла бурса. На паўночным баку была мураваная школа з уласным дваром, у будынку якой размяшчаўся і тэатр. Астатнюю тэрыторыю займаў вялікі сад.

Калегіум складаўся з 2 аддзяленняў: малодшага з 5 класамі і старэйшага 3-гадовага. У калегіуме выкладалі «сем вольных мастацтваў» — граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку, багаслоўе, а таксама лацінскую і грэчаскую мовы. На старэйшым адзяленні асноўная ўвага аддавалася вывучэнню філасофіі. Навучанне было бясплатным, са здольных дзяцей шляхты і гараджан рыхтавалі кадры для ордэна. Педагогамі ў калегіуме працавалі С. Пузына, М. Калакоўскі, А. Хладоўскі, Я. Бельскі, Ф. Касажэўскі, Я. Рушэўскі, Ф. Нарвойш і інш.; з 1667 г. працавалі толькі настаўнікі з прафесарскім званнем. У 1772 г. ў калегіуме было 37 езуітаў (15 айцоў, 2 настаўнікі, 11 братоў і 9 схаластаў, працавала 6 прафесараў). Сярод выхаванцаў гэтай навучальнай установы быў беларускі астраном і асветнік М. Пачобут-Адляніцкі.

Аптэка заснавана ў 1687 г. (першы аптэкар I. Цішкевіч), мураваны будьшак узведзены ў 1709 г. Бібліятэка (у 1773 налічвала 2373 кнігі) адкрыта ў 1707 г. У 1773 г. кляштар скасаваны, касцёл з 1788 г. стаў фарным (прыходскім). У 1794 г. католікі горада прынялі ў касцёле прысягу на вернасць расійскай імператрыцы Кацярыне II. Касцёл быў выратаваны ад вялікага пажару 29.5.1885 г. дзякуючы мясцовым мулярам, якія хутка замуравапі ўсе яго праёмы. Адлюстраваны на малюнку Н. Орды (2-я палавіна 19 ст.). Касцёл дзейнічае.

Касцёл — помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако. Збудаваны паводле канона 2-вежавай 3-нефавай купальнай базілікі (вышыня 53,6 м, памеры 30 х 60 м). Па баках паўцыркульнай апсіды далучаны 2 купальныя капліцы — св. Міхала і Маці Божай Студэнцкай. Галоўны архітэктурны акцэнт створаны на франтальным фасадзе, які пануе ў сілуэце забудовы гістарычнай плошчы горада. Яго плоскасць расчлянёна на 3 ярусы суцэльнымі паясамі антаблементаў, а гарызантальную сіметрыю размяркоўваюць на 3 часткі арачныя аконныя праёмы і падвойныя карынфскія пілястры. У 1-м ярусе вежаў у арачных нішах устаноўлены скульптурныя выявы апосталаў Пятра і.Паўла, св. Ксаверыя (скульптар Г. Гіс, 1768). Характэрную для езуітаў свецкасць храму надае аркестравы балкон у цэнтры фасада, над уваходным парталам. Перад уваходам у пачатку 20 ст. пабудавана шырокая 2-маршавая лесвіца з пастаўленай на яе парапет скульптурай Хрыста з крыжам. Бакавыя і тыльны фасады касцёла вырашаны ў стрыманых формах ранняга барока, раскрапаваны падвойнымі пілястрамі і тонкапрафіляванымі карнізамі. Дзякуючы высокім арачным аконным праёмам, іх глыбокім адхілам адчуваецца канструкцыйная магутнасць збудавання. У сярэдзіне 18 ст. замест масіўных пластычных барочных форм з'явіліся ажурныя, аблегчаныя і вытанчаныя формы ракако (у завяршэннях храма). У 1750—52 гг. муляр К. Бурман надбудаваў лёгкія ажурныя вежы з выгнутымі плоскасцямі, дэкаратыўнымі кубкамі, плывучай арнаментыкай, якія. кантрастуюць з масіўнымі формамі першапачатковага барочнага храма. У 1725 г. на вежы ўладкаваны гадзіннік-куранты (перанесены з вежы калегіума). У 1744 г. для галоўнага ўвахода каваль Я. Бірша зрабіў каваныя дзверы.

Ва ўнутранай прасторы храма пануе сяродкрыжжа з высокім купалам на светлавым барабане, падтрыманым ветразямі і 4 магутнымі слупамі. Зала падзелена на 3 нефы аркадамі на 6 магутных апорных слупах, якія ўспрымаюць распор крыжовых скляпенняў на падпружных арках, і арнаментаванымі гуртамі (гатычная рэмінісцэнцыя). Іх заходняя пара падтрымлівае хоры з арганам, на якія вядуць вінтавыя лесвіцы ў тоўшчы сцяны. Па сценах цэнтральнага нефа, прэсбітэрыя і барабана купала цягнецца карніз-галерэя з балюстрадай. Пышны і ўрачысты інтэр'ер храма насычаны архітэктурнай пластыкай (пілястры, раскрапаваныя антаблементы, тонкая прафіліроўка, ажурнае спляценне крыжовых скляпенняў і падпружных арак). Падлога выкладзена «шведскім» каменем. Высокамастацкі ансамбль інтэр'ера фарміруюць 13 алтароў (12 драўляных, 1 стукавы), 2 чыгунныя жырандолі (ліццё 18 ст.), 4 драўляныя спавядальні, упрыгожаныя інтарсіяй, разьбой па дрэве і скульптурай, амбон, помнік А. Тызенгаўзу, драўляная лава 17 ст., арган, куплены ў Крулеўцы (цяпер Ка лінінград) у 1744 г. 3 Крулеўца і Вільні ў 1709 г. былі прывезены 6 алтароў.

Дамінантай дэкаратыўна-мастацкага ансамбля інтэр'ера з'яўляецца галоўны алтар (вышыня 21 м), зроблены ў 1736—37 гг. «у майстэрстве разьбы обермайстрам» Янам Шмітам з горада Рашэля (Польшча) і 6 падмайстрамі і навучэнцамі. У кантракце агаворвалася, каб алтар быў выкананы «прапарцыянальна фабрыцы базілікі нашай» і ўлічваў «оптыку». У 1752 г. алтар таніраваны пад белаблакітны мармур, у 1857 г. «вызалачаны і абноўлены», у 1900 г. перафарбаваны пад цёмны мармур. У яго 3-яруснай кампазіцыі выкарыстана складаная групоўка калон і пілястраў карынфскага ордэра. У 1-м ярусе абапал постаці св. Ксаверыя (выканана Шмітам) пастаўлены 10 скульптурных выяў апосталаў, 4 айцоў царквы, св. Самуіла і св. Канстанцыі — патронаў касцёла мужа і жонкі Мсціслаўскіх, якія аплачвалі кошт алтара. У цэнтры 2-га яруса — скульптура Хрыста, абапал якой выявы 4 евангелістаў і 6 свяціцеляў. У 3-м ярусе знаходзіцца скулыпурная алегарычная кампазіцыя, якая адлюстроўвае перамогу дабра над злом. Вянцом алтара з'яўляецца 5-метровая «Глорыя», што абрамляе акно апсіды і перад якой схіляюць галовы 4 алега-рычныя выявы бакоў свету. Таніраваныя ў белы колер скульптуры вылучаюцца ўрачыстасцю поз, эмацыянальнай прыўзнятасцю вобразаў, стрыманасцю рухаў. Размешчаныя франтальна да ўвахода (каля міжнефавых слупоў) 6 кулісных 2-ярусных алтароў выкананы ў 1709—16 гг. У левай капліцы трансепта размешчаны алтар св. Міхаіла са скульптурнымі выявамі дзеячаў Вяліка-га княства Літоўскага. У процілеглай Студэнцкай капліцы трансегтта пастаўлены алтар Маці Божай Студэнцкай, выкананы ў тэхніцы бежавага стука ў 1760-я гг. Яго кампазіцыя вырашана ў выглядзе накладнога карынфскага порціка з 4 канеліраванымі пілястрамі і 3-вуголькым франтонам са скулытгурамі ўкленчаных анёлаў па вуглах. У 2 эксэдрах бакавых выгнутых заплечнікаў і ў завяршэнні алтара знаходзяцца скульптурныя постаці іерархаў касцёла. У алтары абраз Маці Божай Студэнцкай, названы Кангрэгацкай (апекункі сіуцэнтаў), копія абраза з базілікі Санга Марыя Маджорэ ў Рыме (памеры 22 х 17 см, у шырокай сярэбранай раме ў стылі ракако, выкананай у 1761 г. гданьскім злотнікам Хрысціянам ван Гаўсенам). Аклад з дзвюма каронамі раней быў залатым. Падараваны віленскш ваяводам Казімірам Янам Сапегам. Абраз прывёз з Рыма ў часы караля Яна Казіміра правінцыял айцоў дамініканцаў і падараваў Альбрэхту Радзівілу, пасля смерці якога абраз трапіў да дамініканца айца Куклінскага, а ад яго — да ўладальніка вёскі Кульбакі каля Гродна Войцеха Жаляроўскага. Ён ахвяраваў абраз вучнёўскаму таварыству Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, так званай Студэнцкай Кангрэгацыі пры гродзенскім езуіцкім калегіуме. Свята абраза праводзіцца штогод 5 жніўня.

Фрэскавы жывапіс складаецца з 14 сюжэтных кампазіцый з жыцця св. Ксаверыя, размешчаных над аркатурай цэнтральнага нефа (аўтар фрэсак пакінуў сваю манаграму і дату — 1752 г.). У гэтай жа тэхніцы выкананы выявы 4 евангелістаў, размешчаныя на ветразях. Плафон, падпружныя аркі прэсбітэрыя і трансепта аздоблены гратэскавым арнаментам у тэхніцы стука. Плоскасці 14 падпружных арак размаляваны раслінным дэкорам у тэхніцы грызайль. У формах стрыманага барока трактаваны арган, кампазіцыя якога нагадвае касцельны 2-вежавы фасад. Насупраць алтара, на слутте прэсбітэрыя пастаўлена старажытная драўляная лава, на спінцы якой 16 разных гарэльефных выяў на сюжэты цудаў Маці Божай Студэнцкай. Абраз у шаце 2-й палавіны 18 ст. «Іосіф з дзіцем». Навешаны на слуп прэсбітэрыя драўляны амбон — шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ракако, выкананы ў 1750-я гг. Яго кафедра падтрымліваецца кансоллю, трактаванай у форме вітой ракавіны. Кампазіцыя характарызуецца хісткай раўнавагай арнаментальных серпанцін і скульптурных выяў 4 евангелістаў і пуцці на хвалістым карнізе. Заднік амбона ўпрыгожаны ракайльным картушам з трыльяж-най сеткай на фоне мармуровай панэлі. У завяршэнні — насценная кампазіцыя з выявай сферы і лунаючага анёла над ёй. Мастацкі эфект ствараецца кантрастным вылучэннем пазалотай ракайльнага арнаменту і архітэктурных абломаў на фоне размалёўкі амбона пад цёмны мармур. У стылі ракако майстар I. Мейфельт у 1768 г. стварыў серыю драўляных спавядальняў у стылі ракако.

У канцы 19 ст. графіня Марыя Пшаздзецкая, якая належала да патомкаў Антонія Тызенгаўза, паставіла ў касцёле яму помнік у выглядзе класічнага абеліска (чорны лабрадарыт) з выявай укленчанай у жалобе жанчыны, барэльефам падскарбія і вазай пад драпіроўкай у завершы (бронзавае ліццё, скульптар Т. Дукас). Мастацкую каштоўнасць уяўляе абраз 1750—70-х гг. «Маці Божая Рымская». Устаноўлена мемарыяльная дошка прафесару Ягелонскага універсітэта З.Урублеўскаму (1845—88).

Побач з касцёлам стаіць будынак а птэкі: мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане, пад вальмавым дахам, павернуты ўваходам да плошчы. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучана балконам, пілястрамі 2-га паверха і невялікім фігурным франтонам у завяршэнні. Сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, расчлянёна вузкімі карнізнымі цягамі. Напачатку з боку двара быў калідор, які аб'ядноўваў аптэку з кляштарам. Будынак функцыянальна падзелены на 2 часткі: асноўную — памяшканні 1-га і 2-га паверхаў, якія выходзяць на галоўны фасад, і падсобную — памяшканні, што выходзяць на дваровы фасад і звязаны з кляштарам. На 1-м паверсе скляпенні цыліндрычныя на распалубках.

наверх

© 2001-2010 APX  E-mail:apx@tut.by