ВЕРХНЯЯ ЦАРКВА

рис

Размяшчалася ў заходняй частцы Старога замка. Пасля кансервацыі руіны царквы ў 1939 г. размешчаны ў асобным павільёне каля будынка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Адкрыта ў 1933 г. Ю. Ядкоўскім у час археалагічных раскопак на Замкавай гары. Царква была пабудавана ў 14—15 ст. у час праўлення вялікага князя Вітаўта. Фундаментам царквы з'яўлялася платформа з 5 слаёў булыжніка на вапнавым растворы, размешчаная над рэшткамі Ніжняй царквы. Апсідай арыентавана на ўсход.

Царква — твор Гродзенскай школы дойлідства. Аб выглядзе царквы дазваляюць меркаваць захаваныя на вышыню 1—1,5 м усходняя палавіна будынка, частка паўночнай сцяны з паўночна-заходнім вуглом, унутраны крыжовы ў сячэнні са зрэзанымі вугламі слуп і частка муроўкі 2 слупоў. Гэта быў невялікі квадратны ў плане (8,9 х 8,9 м) храм са зрэзанымі вугламі і паўкруглай выступаючай апсідай, амаль роўнай па шырыні царкве. План царквы геаметрычна недасканалы: сцены не паралельныя паміж сабой і рознай таўшчыні, апсіда мае злёгку сплюснуты'элептычны абрыс. У муроўцы ўнутранай паверхні бакавых частак апсіды былі аркі таўшчынёй у 1—2 цагліны, выкарыстаны тонкая цэгла-плінфа і тоўстая брусковая; у якасці рошчыны — белая вапна з дамешкам пяску і жвіру, унутраная частка сцяны запоўнена валунамі, a вонкавыя бакі складзены з цэглы. Вера-годна, высокі гатычны дах быў пера-крыты чырвонай плоскай дахоўкай. Верхняя частка сцен упрыгожвалася крыжовай цэглай. Перакрыцце залы першапачаткова было драўляным. Пазней створана скляпенне на нервюрах, для падтрымкі якога, верагодна, і служылі 2 слупы ў праёме апсіды. Падлога была цагляная.

наверх

© 2001-2010 APX  E-mail:apx@tut.by